Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  2. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  3. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  4. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  5. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  6. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  7. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  8. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  9. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  10. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  11. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
Читать по-русски


/

Тэнісістка Арына Сабаленка, якая даўно жыве ў ЗША, расказала ў інтэрв'ю для расійскага падкаста БЭНЧ пра тое, што ў ёй засталося беларускага.

Арина Соболенко в интервью БЭНЧ. Скриншот видео
Арына Сабаленка ў інтэрв'ю БЭНЧ. Скрыншот відэа

— Што ў табе засталося, што ты аж заўважаеш? — спытаў у тэнісісткі інтэрв'юер.

— Я люблю бульбу. Дзеля бульбы я гатовая на ўсё, — пажартавала Сабаленка.

— Топ-2 тады.

— Прам беларускага? — задумалася спартсменка.

— Ну, ты можаш проста выпадкова сказаць: «Гэй, шуфлядку закрый»?

— Чо? — здзівілася Сабаленка.

— Не?

— А, тыпу «рот закрый»? — удакладніла ў суразмоўцы значэнне фразы спартсменка.

— Так. Ну гэта ж (слова «шуфлядка». — Заўв. рэд.), я так разумею, шафа, — памылкова дапусціў інтэрв'юер.

— У вас няма такога слова — «шуфлядка»? — шчыра здзівілася тэнісістка, не выправіўшы пры гэтым памылку суразмоўцы.

— Не, гэта чыста беларускае слова.

Слова «шуфляд (к)а» ў гаворку рускамоўных жыхароў нашай краіны прыйшло з беларускай, туды — з польскай (szufladka), а ў польскую — з нямецкай (Schublade — даслоўна «высоўная скрыня»).

Пасля гэтага спартсменка ўспомніла іншае «беларускае слова» — «гулька», якое абазначае від прычоскі, калі валасы збіраюцца ў пучок і замацоўваюцца з дапамогай гумкі.

— Па-руску кажуць «пучок», а я, як беларуска, увесь час кажу «гулька», — расказала Сабаленка расіянам пра слова, якое, у адрозненне ад «шуфлядкі», ім добра знаёмае.

На пытанне пра тое, як часта тэнісістка бывае ў Беларусі, яна адказала, што апошні раз прылятала ў Мінск у снежні 2025 года пасля перамогі ў выставачным матчы ў Нью-Ёрку (ЗША).

— Я вельмі хацела бабуль убачыць. Я іх не бачыла два гады. Мая бабуля любімая — ёй будзе 78 гадоў, — яна зарэгістравалася ў Instagram і падпісалася на мой акаўнт. Яна нават там чатыры фоткі запосціла. Але яна вельмі актыўная, класная і не выглядае на 78 гадоў. І другая таксама ёсць у Instagram, ёй 70 гадоў, — падзялілася Арына.