Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. В Витебске задержали членов банды конца 90-х
  2. «Второго мая посадила картошку, четвертого — посадили меня». Доцент вернулась из Польши помочь маме — и села за поддержку Украины
  3. «Попробуй-ка меня побей прямо сейчас». Бывший сотрудник ГУБОПиК попал за решетку в отряд с политическими
  4. «Там большое количество контактных лиц». В Солигорске проводят эпидрасследование в связи с заражением гепатитом С
  5. Заплатили 70 долларов. По госТВ заявляли о «сотрудниках», которые снимали марш на День Воли в Вильнюсе, — этих людей нашли
  6. Только один сын руководителя БCCР публично осудил деятельность своего отца. В его жизни была тюрьма и психбольница — рассказываем
  7. В Беларуси резко повышается стоимость топлива
  8. «Калийные удобрения из Беларуси должны идти через Литву». Джон Коул — о снятых с Минска санкциях
  9. Если у вас электрическое отопление жилья, в будущем это может обернуться финансовой ловушкой. Вот почему
  10. «Я пошутил». Спецпосланник Трампа Джон Коул — о своих словах про Беларусь
  11. Блогер отправил в милицию ИИ-фото людей с бело-красно-белыми флагами в Минске. Через 30 минут там уже были силовики с автоматами
  12. Врачи сказали беларусу, что ему осталось жить около двух недель. Рассказываем, как он использовал это драгоценное время


Вадзім Шклярык, фота і відэа: Раман Пастэрнак, Мікалай Чубенка

«У жніўні пошукі адметных абрадавых дзей, што ладзяцца не для галачкі і гадавых справаздач, прывялі нас у вёску Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці, — піша Onliner.by. — Менавіта тут ужо ў шосты раз прайшло рэгіянальнае свята народнай стравы „У Пласток на квасок“. Так, менавіта стравы, бо квасам у гэтай мясцовасці называюць не салодкі напой, а нешта накшталт кіславатага супу — духмянага і непаўторнага, як нашыя ўспаміны пра канікулы ў бабулі на вёсцы». Паглядзіце на відэа і фота, якія Onliner.by апублікаваў са свёй паездкі.

Арганізоўвае свята Сяргей Выскварка — мясцовы культурны актывіст, этнограф і фалькларыст, кіраўнік фальклорнага танцавальнага калектыву «Верабейкі» і стваральнік ансамбля народнага гумару «Смехаўё». Сапраўдны чалавек-рэгіён, які любіць сваю родную Любаншчыну да такой ступені, што гэтае пачуццё неўзабаве ахоплівае і цябе. Лакацыя таксама абрана не выпадковая: усё адбываецца на сядзібе Паўла і Марылі, дзеда і бабы Сяргея, дзе нарадзілася ягоная маці і дзе бегаў маленькім ён сам. Ёсць на што паглядзець і ў самой хаце, бо знутры яна нагадвае невялікі этнаграфічны музей. Але вернемся ўсё ж да свята.

Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by

Пасля ўступнай часткі, што традыцыйна ўключае спевы і танцы (пазалетась было яшчэ і святочнае шэсце па вёсцы), стартуе асноўная праграма. На імправізаванай сцэне з’яўляюцца шэсць гаспадынь, якія ўжо наварылі літры квасу і вось-вось запросяць усіх прысутных на дэгустацыю. А далей пачынаецца гастранамічны хаос, калі перамешваюцца людзі, стравы і посуд. Пазней па выніках галасавання абвяшчаецца пераможца конкурсу — гаспадыня, якая зварыла сёлета найсмачнейшы квас. Выдаюцца і ганаровыя дыпломы з падарункамі.

Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by

Гаспадыням няпроста агучыць дакладны рэцэпт квасу: Ніна Маладзянава, пераможца сёлетняга конкурсу-дэгустацыі, пералічыла нам толькі інгрэдыенты, не абазначыўшы патрэбныя прапорцыі. Магчыма, гэта не што іншае, як кухарская таямніца, элемент канкурэнтнай барацьбы, бо нават у Пластку запісана ўжо больш за 20 рэцэптаў стравы. Прагледзеўшы з дзясятак кніг пра беларускую кухню, дакладны рэцэпт таго самага квасу мы знайшлі толькі ў выданні «Беларускі кулінарны сшытак №1» (Мінск, 2015). Вось ён:

Квас на капусным расоле посны

1 л капуснага расолу з бураком
200 г вады
20−40 г ячных круп
2−3 сухія грыбы (падбярозавікі ці баравікі)
1 морква
1 бульбіна
1 цыбуліна
1 галоўка часнаку
200 г свежай капусты
шчопаць сушаных лапак кропу
крыху насення гарчыцы
соль па смаку

У чыгунок ёмістасцю ў 1,5−2 літры наліць капусны расол і дадаць крыху вады, каб квас не атрымаўся моцна кіслым, усыпаць крупы. Потым дабавіць загадзя накрышаную на буйныя часткі цыбулю, бульбу, моркву, капусту і добра вымытыя грыбы. Далей дадаць заправу: 5 здробненых зубкоў часнаку, шчопаць сушаных лапак кропу, крыху насення гарчыцы і солі. Усё перамяшаць, пакаштаваць, ці дастаткова солі, і ўставіць у печ тушыцца на 1 гадзіну і болей. Ядуць квас з чорным хлебам.

Такім жа чынам гатуюць і скаромны квас, дадаючы ў капусны расол разам з гароднінай свіныя рабрынкі.

З кнігі «Беларускі кулінарны сшытак №1». Гэты варыянт прыгатавання квасу быў запісаны ў вёсцы Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці ад Марыі Аляксандраўны Кукраш.

Завяршаецца свята «У Пласток на квасок» агульным застоллем для самых стойкіх і зноў жа спевамі і танцамі — без іх нікуды. Усё праходзіць у душэўнай і добразычлівай атмасферы, бо, па даўняй беларускай традыцыі, гасцям тут заўсёды рады. Дый які можа быць негатыў на сыты страўнік. Па гэтых прычынах сядзіба Паўла і Марылі, напэўна, заўсёды будзе месцам прыцягнення, як таго і хоча гаспадар. Ну, а колькасць удзельнікаў, якая з году ў год толькі павялічваецца, пацвярджае, што ўсё ідзе па плане.

Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by
Свята «У Пласток на квасок» у Любанскім раёне Мінскай вобласці, жнівень 2023 года. Фота: Onliner.by

Нельга не згадаць і тыя калектывы, якія сёлета стваралі патрэбны настрой падчас святкавання: прысутных радавалі і забаўлялі фальклорныя гурты «Беражніца» (в. Пласток Любанскага раёна), «Чуткі» (в. Камуна Любанскага раёна), «Вербніца» (Мінск), «Напарачка» (Любань), сямейны фальклорны дуэт «Вузельчык» (Зеленаград, Расія). Мы проста пералічылі, а вы паглядзіце і паслухайце — відэарэпартаж пра свята «У Пласток на квасок» ужо чакае вашых лайкаў, каментарыяў ды рэпостаў.

Па просьбе Сяргея Выскваркі Onliner.by у дадатак адзначае, што вялікія намаганні па арганізацыі ўсёй гэтай дзеі прыклалі ў тым ліку Сафія Каток і Пластокскі сельскі клуб-бібліятэка, а таксама мясцовыя гаспадыні Раіса Кагадоўская, Вольга Глазун, Галіна Калганава і Валянціна Сурменка.