Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Улады вызначылі тры раёны для ядзернага могільніка. У адным людзі такога суседства не хочуць
  2. Даведаліся, што за дзяўчына прысутнічае на перамовах Коўла і Лукашэнкі
  3. Создатель «Ждановичей» прошел клиническую смерть, наезды государства и тюрьму, но рынок все еще живет. Рассказываем его историю
  4. Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца
  5. Ва Украіне затрымалі беларускага добраахвотніка — былога каліноўца
  6. «Прям над домом кружил и улетел». В разных концах страны беларусы слышали «жужжащий звук»
  7. З малатка зноў спрабавалі прадаць маёмасць Віктара Бабарыкі — чым скончыўся аўкцыён
  8. «Так зацвердзілі». Для абітурыентаў-2026 ва ўсіх медВНУ краіны адмянілі платнае навучанне на дактароў
  9. Лукашэнка даручыў выпусціць літоўскія фуры з Беларусі
  10. Даляр хутка даражэе: як доўга ён пратрымаецца вышэй за тры рублі? Прагноз курсу валют
  11. Што за надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гродзенскім раёне? «Люстэрка» даведалася падрабязнасці — ёсць пацярпелы
  12. Расійскія аўтапастаўшчыкі знайшлі шчыліну, якая дапамагае моцна зэканоміць на куплі аўто з ЕС. Схема працуе праз Беларусь
  13. Чатыры вобласці паднялі цэны на праезд у грамадскім транспарце
  14. У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.