Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  2. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  3. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  4. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  5. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  6. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  7. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  8. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  9. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  10. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  11. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
Читать по-русски


/

У Беларусі ў студзені — лістападзе 2025 года захаваліся праблемы ў замежным гандлі. Адмоўнае сальда — перавышэнне імпарту над экспартам — за гэты перыяд амаль дасягнула адзнакі ў 6 млрд даляраў. Пра гэта паведамляе Белстат.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Замежнагандлёвы абарот у студзені — лістападзе мінулага года склаў 80 млрд 358,4 млн даляраў. Пры гэтым экспарт — 37 млрд 179,9 млн даляраў, а імпарт — на 5 млрд 998,6 млн даляраў больш. Месяцам раней гэты разрыў быў на ўзроўні 5 млрд 284 млн даляраў.

У студзені — лістападзе экспарт знізіўся на 0,1% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, а імпарт вырас на 2,8%.

Як чыноўнікі спрабуюць вырашыць праблемы ў гандлі

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартнымі таварамі, але зазнаюць цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй у аспекце замежнага гандлю.

У сярэдзіне жніўня 2024 года ў Мінэканомікі расказалі, чаму ўзніклі складанасці ў замежным гандлі: імпарт тавараў апярэджвае экспарт. У ведамстве лічаць, што «вінаватыя» ў гэтым сярод іншага цэны на нафту і калій. Нагадаем, раней гэтае міністэрства папракала ў праблемах у замежным гандлі ў тым ліку насельніцтва — праз павышаны попыт на імпартныя тавары.

На праблему ў замежным гандлі 17 чэрвеня 2024 года звяртаў увагу Аляксандр Лукашэнка: яна яго насцярожвае. У гэты ж дзень тагачасны прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка (цяпер ён займае пазіцыю кіраўніка Нацбанка) растлумачыў, чаму імпарт тавараў перавышае экспарт. На ягоную думку, «нейкай катастрофы няма». «Калі казаць пра прычыны, то яны таксама празаічныя: сусветная цана на нафту вырасла, адпаведна, мы закупляем сырую нафту, таму гэта адыграла на павелічэнне цаны імпарту», — заяўляў Раман Галоўчанка.

Таксама Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова казаў пра праблемы са збытам тавараў у Расіі — продажы там падаюць. 8 верасня 2025 года палітык заявіў, што самая вялікая праблема сёння для Беларусі — знайсці новыя рынкі збыту для айчыннай прадукцыі, якую не ўдаецца рэалізаваць «з пэўных аб’ектыўных прычын» у Расіі.

А 30 верасня 2025 года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «важнасць захавання агульнай эканамічнай прасторы ў супрацоўніцтве ў СНД і ЕАЭС», бо знайсці новыя рынкі наўрад ці ўдасца.

Да прыкладу, у 2025 годзе МАЗ і некаторыя іншыя вытворцы сутыкнуліся з прыкметным падзеннем продажаў сваёй тэхнікі ў Расіі — на асноўным рынку збыту для прадукцыі беларускай прамысловасці.

Раней аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) звязалі запаволенне тэмпаў росту ў прамысловасці з недахопам працоўнай сілы і высокай загружанасцю прадпрыемстваў у гэтай сферы, якія працуюць на 70% сваіх магутнасцяў.

Чытайце таксама